Главная Архив новостей
Дзень роднай мовы ў каледжы

21-га лютага адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Не засталіся ў баку ад гэтай падзеі і ў нашым каледжы. З ранку супрацоўнікаў каледжа і навучэнцаў у вестыбюлі віталі з экрана тэлевізара цудоўнымі беларускімі вершамі іх калегі (настаўнікі і студэнты). На працягу тыдня ішла работа па фотаздымцы і мантажу роліка, і вось калектыўная праца настаўнікаў і вучняў была прадэманстравана ў Дзень роднай мовы!


Не менш былі здзіўліны тыя, хто падымаўся па лесвіцах у свае аўдыторыі. Справа у тым, што кожны крок, зроблены па прыступцы, суправаджаўся малюнкам на сцяне з тлумачэннямі слоў на беларускай мове. Пазітыўны настрой атрымалі і дарослыя, і дзеці!


І яшчэ адно мерапрыемства не засталося без увагі. У памяшканні бібліятэкі каледжа былі адчынены дзверы "Літаратурнай гасцёўні", наведвальнікамі якой сталі супрацоўнікі бібліятэкі, выкладчыкі беларускай і рускай мовы і літаратуры, навучэнцы групы ЭП-52. А запрасіла ўсіх на сустрэчу выкладчык нямецкай мовы Звяркова Ірына Віктараўна, якая прадставіла слухачам свае замалёўкі на беларускай мове.


Главная Архив новостей