Главная
Архив новостей
Каляды ў інтэрнаце
8 студзеня 2018 года ў нашым інтэрнаце прайшлі Каляды. Група калядоўшчыкаў, якая складалася з Казы, Цыганкі, Дзеда, Бабы і Каляды, прайшла па пакоях і павіншавала з Калядамі. Усіх павесяліла гарэза-Каза, а дзяўчаты не ўтрымаліся, каб не пагадаць і не даведацца пра свой лёс у Цыганкі.
"У мяне каза вучоная.
Любіць пачастункі, хоча падарункі."
"Я каза калядная, прыгожая ды ладная.
Я і гора і бяду вакол рога абвяду."
"Дай пагадаю:
што было, што ёсць, што будзе – усё табе скажу.
О, усё бачу!
Зараз табе скажу:
Пакладзі сюды піражок – Будзе ў цябе пятачок.
Пакладзі яечка – знойдзеш калечка."
|
|
Главная
Архив новостей
|